Праект "Куфар_Пластылін"

"Куфар_Пластылін" - гэта:

Інтэрактыўны паказ сучаснага мастацтва (фатаграфія, жывапіс, дызайн, перформанс і інш), натхнёны пошукам пластычнасці ў застылых формах горада.

Арыгінальныя харэадраматычныя спектаклі ў фармаце тэатр-кафэ з кава-дыскусіяй у антракце.

Унікальная творчая пляцоўка, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з розных краін, месца сустрэчы Усходу і Захаду.

Праект створаны як водгук на цікаўнасць сучаснага гледача да невербальных мастацтваў. Дадзеная тэндэнцыя вызначаецца іх універсальнай даступнасцю з пункту гледжання слова, але індывідуальнасцю ва ўспрыманні вобразаў, што аказвае асаблівае ўздзеянне на развіццё мастацкай культуры асобы.

Праект "Koufar-to-Stage"

"Koufar-to-Stage" - гэта:

Праект, накіраваны на стварэнне платформы для культурнага і творчага абмену паміж студэнцкімі тэатрамі з розных краін. Кожная асобная фаза праекта ўяўляе сабой абмен двух пэўных тэатральных калектываў.

Праект "Koufar-in-motion"

"Koufar-in-motion" - гэта:

Арыгінальнае дзейства, пастаўленае за кароткі прамежак часу.

На працягу аднаго тыдня ствараецца адзін спектакль з удзелам розных акцёраў з розных краін.

Праект "Куфар.by"

"Куфар.by" - гэта:

Шоукейс беларускіх студэнцкіх тэатраў.

Спектаклі праходзяць па-за конкурсам, але ў фестывалі, г.зн. нароўні з усімі "змагаюцца" за галоўны прыз - "Гран-Куфар" (галасаванне гледачоў).

Праект "Бібліятэчка"

"Бібліятэчка" - гэта:

Праект, які распавядае пра тэндэнцыі ў сучаснай драматургіі і пра новыя імёны.

Проект "МоноК"

"МаноК" - гэта:

Спектаклі, пастаўленыя ў жанры "мона-драмы".