Дарагія сябры!


З шкадаваннем паведамляем, што мы вымушаны перанесці 18-ы выпуск Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў #TeatralnyKufar папярэдне на 28 лютага - 6 сакавіка 2022 года .

У сувязі з вельмі складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і свеце аргкамітэтам было прынята такое рашэнне з клопатам пра кожнага.

Мы сумуем, але верым, што абавязкова хутка сустрэнемся ў больш спрыяльны час.

Беражыце сябе і сачыце за абнаўленнямі!



"Тэатральны куфар 2021" пройдзе ў Мінску!

14/09/2021

Сябры! Мы рады паведаміць аб правядзенні XVIII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар БДУ»!
Фестываль пройдзе 29 ЛІСТАПАДА - 4 СНЕЖНЯ .

З задавальненнем прапануем вашаму тэатру прыняць удзел у нашым фестывалі і акунуцца ў незабыўную творчую атмасферу!
Выступіць са сваім спектаклем можна будзе на сцэне фестывалю або онлайн! Для гэтага трэба запоўніць нашу анкету па СПАСЫЛЦЫ.

Усю інфармацыю пра фестываль і пра ўмовы ўдзелу вы знойдзеце ў інфармацыйным лісце ніжэй.
Інфармацыйны ліст



17е выданне фестывалю "Тэатральны куфар 2020" адбудзецца!
2-5 снежня, Мінск, сустракай!

11/11/2020


Мы двойчы мянялі тэрміны правядзення, доўга разважалі, як паступіць у такі няпросты час, і вырашылі праводзіць фестываль у вымушана папулярным у гэтым годзе гібрыдным фармаце. Асноўная праграма будзе паказана беларускімі тэатрамі оффлайн, а нашы міжнародныя сябры падтрымаюць нас анлайн.
Ужо хутка раскажам праграму!

ГАЛОЎНАЯ НАВІНА - у гэтым годзе на ўсе спектаклі ЎВАХОД ВОЛЬНЫ!

І, безумоўна, фестываль пройдзе з выкананнем мер эпідэміялагічнай бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання.

УВАГА! Новыя даты!

22/07/2020


Дарагія сябры, па прычыне цяперашней сітуацыі ДАТА ПРАВЯДЗЕННЯ Міжнароднага фестывалю "Тэатральны куфар БДУ, 2020" зменена.

Фестываль пройдзе ў Мінску з 29 ЛІСТАПАДА па 6 СНЕЖНЯ!

Спадзяемся на сустрэчу з нашымі ўдзельнікамі і гледачамі!
Будзьце здаровы і беражыце сябе!

Адкрываем падачу заявак на ўдзел у XVII фестывалі "Тэатральны куфар 2020"!

2020/02/12



Дарагія сябры!

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у фестывалі і акунуцца ў незабыўнае творчае свята!

XVII. Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ 2020» пройдзе ў Мінску 18-25 кастрычніка 2020г.

Дасылайце вашыя заяўкі на teatralnykufar@gmail.com да 1 красавіка!

Дэвіз фестывалю - «Традиции.Поиск.Эксперимент»

Інфармацыйны ліст і заяўку можна спампаваць тут.

Пераможцы XVI фестываля "Тэатральны куфар 2020"!

25/11/2019


СПЕЦЫЯЛЬНЫ ДЫПЛОМ АД КРЫТЫК-КЛУБА "За шчырасць і прафесіяналізм"
Тэатр "Nasza Kamienica" (Лодь, Польшча) за спектакль "Наш дом"

СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫПЛОМЫ АД ЖУРЫ

"Самы шматабяцальны тэатр"
Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк) за спектакль "Аўтобус"

"Лепшы акцёрскі ансамбль"
Творчае аб'яднанне «DIY-тэатр» (Харкаў, Украіна) за спектакль «Забаронены плод»

ЛЕПШАЯ ЖАНОЧАЯ РОЛЯ

Намінацыі:
- Эліна Малашкевіч ( "Прабелы", Тэатр танца [ОТРАЖЕНИЯ], БДУІР, Мінск, Беларусь)
- Мамончык Анастасія ( "Музыка свету", Тэатральная майстэрня «Студиозы», БДУКМ, Мінск, Беларусь)
- Коваль Аліна ( “Забаронены плод", Творчае аб'яднанне «DIY-тэатр», Харкаў, Украіна)
- Крысцін Усна ( "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія)
- Анабель Берг ( "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія)
- Ела Зайко ( "Наш дом", Тэатр «Nasza Kamienica» (Лодзь, Польшча)

ПЕРАМОЖЦА: Анабель Берг ( "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія)

ЛЕПШАЯ МУЖЧЫНСКАЯ РОЛЯ

Намінацыі:
- Міхаіл Самусенка ( "Музыка свету", Тэатральная майстэрня «Студиозы», БДУКМ, Мінск, Беларусь)
- Уласень Валянцін ( "Музыка свету", Тэатральная майстэрня «Студиозы», БДУКМ, Мінск, Беларусь)
- Ёнас Ваттер ( "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія)
- Ёрген Сінка ( "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія)
- Матэуш Гродецкі ( "Наш дом", Тэатр «Nasza Kamienica», Лодзь, Польшча)
- Станіслаў Шадзько ( "Аўтобус", Студэнцкі тэатр «АРТ», Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк, Беларусь)
- Антон Малахаў ( "Аўтобус", Студэнцкі тэатр «АРТ», Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк, Беларусь)

ПЕРАМОЖЦЫ: Ёнас Ваттер "Ураджай", Студэнцкі тэатр Тарту, Эстонія) Станіслаў Шадзько ( "Аўтобус", Студэнцкі тэатр «АРТ», Полацкі дзяржаўны універсітэт, Наваполацк, Беларусь)

Лепшая сцэнаграфія
"Фактум фатум"
Тэатр «Карман» (Кузбаскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Кемерава, Расія)

Лепшая рэжысура
"Ураджай" (Рэжысёр - Калеў Куду)
Студэнцкі тэатр Тарту (Эстонія)

Лепшы спектакль аматарскага тэатра
"Ураджай"
Студэнцкі тэатр Тарту (Эстонія)

Лепшы спектакль прафесійнага тэатра
"Музыка свету"
Тэатральная майстэрня «Студиозы» (БДУКМ, Мінск, Беларусь)

І ЎПЕРШЫНЮ ЗА 16 ГАДОЎ ФЕСТЫВАЛЮ ДВА ГРАН-ПРЫ!

Тэатр «Карман» (Кузбаскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Кемерава, Расія) за спектакль "Фактум фатум"

Тэатр «Nasza Kamienica» (Лодзь, Польшча) за спектакль "Наш дом"


Спіс ўдзельнікаў Тэатральнага Куфара 2019!

03.05.2019



БЕЛАРУСЬ

1. Тэатральная майстэрня «Студиозы» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінск)
«Музыка свету» (паводле О. Генры, рэж. В. Сашчэка)
КАТЭГОРЫЯ: Тэатральная школа

2. Тэатр танца [ОТРАЖЕНИЯ] (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінск)
«ПРАБЕЛЫ» (рэж. А. Руткоўская)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі (Пластыка)

3. Студэнцкі тэатр «АРТ» (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацк)
«Аўтобус» (С. Страціеў, рэж. А. Шэлепава)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

ГРУЗІЯ

4. Тэатр руху (тэатр руху ім. Кахі Бакурадзэ, Тбілісі)
«Астыгматысты» (рэж. І. Бакурадзэ)
КАТЭГОРЫЯ: Тэатральная ВНУ (Пластыка)

ІНДЫЯ

5. Тэатр «SHINE» (тэатр «SHINE», Данкуні)
«Томар Дэйк»
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы

ІНДАНЭЗІЯ

6. Republic of Performing Arts (Джакарта)
«Марыя Зайтун» (аўт. і рэж.A. Каміл)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі моладзевы

ІРАН

7. Тэатральная група «Amata» (Тэгеран)
«Ага Мухамед хан» (аўт. і рэж. Н. Мемар)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы (Пластыка)

НЕПАЛ

8. Форум культурнага развіцця (Інстытут выяўленчых мастацтваў, Катманду)
«Труна»
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы (Пластыка)

ПОЛЬШЧА

9. Тэатр «Nasza Kamienica» (Лодзь)
«Наш дом» (рэж. K. Фр. Новінскі)
КАТЭГОРЫЯ: Тэатральная ВНУ

РАСІЯ

10. Тэатр «Карман» КузДТУ (Кузбаскай дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Кемерава)
«Factum fatum» (тэатр «Карман», рэж. Ю. Лунёва)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

11. Тэатр «Студия.Project»
«Карамазавы: Усё дазволена» (рэж. Р. Барышаў)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы (Пластыка)

УКРАІНА

12. Творчае аб'яднанне «DIY-тэатр» (Харкаў)
«Забаронены плод» (па матывах казкі Ш. Перо «Чырвоны Капялюшык», рэж. Н. Федзіна)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі моладзевы (Пластыка)

ФРАНЦЫЯ

13. Тэатр «La Passee» (Руэй-Мальмезон)
«Званок» (Л. Казанаў, Ш. Лабер, рэж. Л. Казанаў)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы

ЭСТОНІЯ

14. Студэнцкі тэатр Тарту (Тартускі ўніверсітэт, Тарту)
«Ураджай» (П. Пражка, рэж. K. Куду)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі



СПІС ЧАКАННЯ:

БЕЛАРУСЬ

1. «Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дыяны Юрчанка» (Віцебск)

2. Экс-тэатр EYE (Незалежны тэатральны праект, Мінск)
«Псіх» (Д. Масцяніца, рэж. Д. Масцяніца)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі моладзевы

3. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Мінск)
«Музыка вуліц» (К. Рыбак, рэж. К. Рыбак)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы

4. Народны студэнцкі тэатр «Мы» (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М.Танка, Мінск)
«Blondi» (Д. Багаслаўскі, аўтар ідэі Е. Карняг, рэж. А. Аляшкевіч)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

ІАРДАНІЯ

5. Тэатральная студыя
«Важныя адносіны» (рэж. Н. Аль Хаціб)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы

ІРАН

6. Тэатральная група (Тэгеран)
«Дантон» (Х. Асгхарзадэ, рэж. Х. Асгхарзадэ)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

ІСПАНІЯ

7. Агне Муралітэ (Валенсія)
«Погляд» (Д. Буззаці, рэж. A. Муралітэ)
КАТЭГОРЫЯ: Пластыка

ЛАТВІЯ

8. Тэатр Латвійскага ўніверсітэта (Латвійскі ўніверсітэт, Рыга)
«Дзве стралы» (А. Валодзін, рэж. В. Клінтсанс)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

МАРОКА

9. Тэатр Універсітэта менеджмента (Маракеш)
«Іншыя сярод нас» (П. Шарадо, A. Дубук, Р. Барб’ер, Л. Ліката, рэж. Х. Машнаўі)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі (Пластыка)

РАСІЯ

10. Студэнцкі тэатр БФУ ім. І. Канта «Третий Этаж» (Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта, Калінінград)
«Віно з дзьмухаўцоў» (Р. Брэдбэры, рэж. Е. Мышкін)
КАТЭГОРЫЯ: Аматарскі студэнцкі

11. «Театр лаборатория ФИРС» (Масква)
«Навальніца» (А. Астроўскі, рэж. А. Мурыеў)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы

12. Інстытут Тэатральнага Мастацтва ім. І.Д. Кабзона (Масква)
«Зоркі на ранішнім небе» (А. Галін, рэж. Е. Каціхіна)
КАТЭГОРЫЯ: Тэатральная ВНУ

УКРАІНА

13. «Тетральна майстерня Олександра Балабана» (Кіеў)
«104 старонкі пра каханне» (Э. Радзінскі, рэж. А. Блабан)
КАТЭГОРЫЯ: Прафесійны моладзевы



Тэрмін падачы заявак на XVI-ы "Тэатральны куфар" - 15 сакавіка!

01.03.2019


На дадзены момант на фестываль падалі свае заяўкі тэатры з такіх краін, як Беларусь, Латвія, Расія, Іарданія, Эстонія, Грузія, Чылі, Украіна, Францыя, Іспанія, Алжыр, Ізраіль, Італія!

Аргкамітэт пачынае разглядаць усе заяўкі, а таксама аб'яўляе працяг тэрміну ПАДАЧЫ ЗАЯВАК да 15 САКАВІКА!

Запрашаем тэатры падаць свае заяўкі!


ХVI-ты "Тэатральны куфар" адбудзецца 18 – 25 лістапада 2019г.

05.11.2018

Свята пад назвай ХVI-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" адбудзецца 18 - 25 лістапада 2019 г. у горадзе Мінску.

Фестываль "Тэатральны куфар" - гэта:
- адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў;
- адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе;
- транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету.

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у Фестывалі і ўнесці сваё ўкладанне ў міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю.

Спампаваць інфармацыйны ліст.

ВЫНІКІ ТЭАТРАЛЬНАГА КУФАРА 2018!

09.10.2018



Гран-пры
«Іншыя»
Тэатр «Карман»
Кемерава, Расія

Гран-пры дзіцячай праграмы
«Чарнобыльская малітва»
Творчы цэнтр «Артист»
Масква, Расія

Лепшая актрыса – Фатэме Скандары
Спектакль «Мама Ерма»
Тэатр «Creative Theatre Company»
Тэгеран, Іран

Лепшы акцёр – Мілош Лазаров
Спектакль «Чайка»
Акадэмія мастацтваў
Белград, Сербія

Лепшая актрыса 2 плана – Гардана Джокіч
Спектакль «Чайка»
Акадэмія мастацтваў
Белград, Сербія

Лепшы акцёр 2 плана – Ягор Наймарк
Спектакль «Дарагая Алена Сяргееўна»
Тэатр «На балконе»
Мінск, Беларусь

Лепшая рэжысура – Мілан Нешкавіч
Спектакль «Чайка»
Акадэмія мастацтваў
Белград, Сербія

Лепшы аматарскі спектакль - «Іншыя»
Тэатр «Карман»
Кемерава, Расія

Лепшы прафесійны спектакль – «Мама Ерма»
Тэатр «Creative Theatre Company»
Тэгеран, Іран

Арыгінальная форма спектакля - «Ператварэнне»
Акадэмія драматычных мастацтваў
Заграб, Харватыя

Спецыяльны дыплом ад крытык-клуба за тонкую интэрпрэтацыю тэкста, за дакладнае ўзаемадзеянне рэжысёра і актрысы, за жаданне жыцця ў спектакле «Шчаслівыя дні»
Незалежны тэатральны праект рэжысёра Г. Танрыверміс (Грузінскі дзяржаўны універсітэт тэатра і кіно)
Тбілісі, Грузія

Спецыяльны дыплом ад Роберта Кітты - спектакль «Забойства»
Тэатр «TAU» разам з тэатрам «Tzavta»
Тель-Авіў, Ізраіль

Спецыяльны дыплом за акцёрскі дуэт ў спектаклі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» - Уладзіслаў Соладаў и Аляксей Юхімец
Майстэрня Вячаслава Паўлюця (БДАМ)
Мінск, Беларусь




Поўная праграма фестываля!

06.09.2018

У фестывалі 2018 года прымуць удзел тэатральныя дзеячы і лепшыя калектывы з наступных краін: Беларусь, Вялікабрытанія, Ізраіль, Іран, Грузія, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Сербія, Харватыя, Узбекістан.

Поўную праграму фэсту можна паглядзецьтут.

Квіткі на спектаклі - BYCARD.BY.

Спіс ўдзельнікаў Тэатральнага Куфара 2018!

18.04.2018


БЕЛАРУСЬ

1. Тэатр «Летуценнікі» (г. Любань)
«Пясчаны замак» (С. Кавалёў, рэж. А. Каткавец)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


2. Тэатр «На балконе» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, г. Мінск)
«Дарагая Алена Сяргееўна» (Л. Разумоўская, рэж. Дз. Цішко)
Катэгорыя: СТУДЭНЦКІ АМАТАРСКІ


3. Майстэрня Вячаслава Паўлюця (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, г. Мінск)
«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (У. Караткевіч, рэж. А. Ганум)
Катэгорыя: ТЭАТРАЛЬНАЯ ВНУ


4. Тэатр-студыя «Параллель» (г. Баранавічы)
«Франтавічка» (А. Батурына, рэж. Л. Сартакова)
Катэгорыя: АМАТАРСКІ МОЛАДЗЕВЫ


5. Menada Vitebsk Dance School (г. Віцебск)
«Камера захоўвання картоннага ўзросту» (И. Цішкевіч, рэж. А. Базук)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


6. Дзіцячы тэатр «Ронд» разам з тэатрам танцаў «Тамазур» (г. Мінск)
«Чырвоны капялюш» (Я. Шварц, рэж. І. Маркава)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


7. Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ (г. Мінск)
«Москау дрымін» (В. Каралёў, рэж. А. Кузміцкі)


ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

8. Дзіцячы білінгвальны тэатр «Калейдоскоп» (г. Кроўлі)
«Выкраданне прынцэсы» (Аўтар і рэж. В. Мілхэм)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


ГРУЗІЯ
9. Незалежны тэатральны праект рэжысёра Г. Танрыверміс Грузінскі дзяржаўны універсітэт тэатра і кіно)
«Шчаслівыя дні» (С. Бэкет, рэж. Г. Танрыверміс)
Катэгорыя: ТЭАТРАЛЬНАЯ ВНУ


10. Дзяржаўны прафесійны тэатр у г. Ахалцыхе
«А калі заўтра няма...» (Д. Багаслаўскі, рэж. А. Саўчанка)


ІЗРАІЛЬ

11. Тэатр «TAU» & тэатр «Tzavta» (Тэль-Авіўскі універсітэт, г. Тэль-Авіў)
«Забойства» (Х. Левін, рэж. І. Семел)
Катэгорыя: ТЭАТРАЛЬНАЯ ВНУ


ІРАН

12. Творчая тэатральная кампанія (г. Тэгеран)
«Мама Ерма» (Ф. Набарані паводле Ф.Г.Лорка, рэж. Ф. Набарані)
Катэгорыя: ПРАФЕСІЙНЫ МОЛАДЗЕВЫ


ЛАТВІЯ

13. Моладзевая тэатральная студыя «Йорик» (г. Рэзэкне)
«Утаймаванне свавольнай» (У. Шэкспір, рэж. Л. Шчукіна)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


ЛІТВА

14. Тэатр цэнтра культуры горада Анікшчай
«Маргарыта» (М. Залітэ, рэж. Й. Бузіляўскас)
Катэгорыя: АМАТАРСКІ МОЛАДЗЕВЫ


ПОЛЬШЧА

15. Тэатральная група RAZEM (г. Кракаў)
«Простая гісторыя: размова для дваіх» (Аўтар і рэж. Н. Мароз-Альшанськая)
Катэгорыя: АМАТАРСКІ СТУДЭНЦКІ


16. Тэатр «Damian Droszcz» (г. Торунь)
«Сцяна» (рэж. А. Плазайска)
Катэгорыя: ПРАФЕСІЙНЫ МОЛАДЗЕВЫ


РАСІЯ

17. Тэатр «Карман» (Кузбаскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, г. Кемерава)
«Іншыя» (Калектыўны аўтар, рэж. Ю. Лунёва)
Катэгорыя: АМАТАРСКІ СТУДЭНЦКІ


18. Тэатральны незалежны праэкт «НИТИ» (г. Санкт-Пецярбург)
«АСВЕНЦЫМ. Нататкі з мёртвага дому» (К. Жывульская, В. Мамонава, рэж. В. Мамонава)
Катэгорыя: ПРАФЕСІЙНЫ МОЛАДЗЕВЫ


19. Студыя пластычнага руху «32» (Паўднёвы федэральны ўніверсітэт, г. Таганрог)
«Паводка» (Я. Замяцін, рэж. М. Дрэнь)
Катэгорыя: АМАТАРСКІ СТУДЭНЦКІ


20. Творчы цэнтр «Артист» (г. Масква)
«Чарнобыльская малітва» (С. Аляксіевич, рэж. А. Яфрэмаў)
Катэгорыя: ДЗІЦЯЧЫ


СЕРБІЯ

21. Акадэмія мастацтваў (г. Белград)
«Чайка» (А. Чэхаў, рэж. М. Нясковіч)
Катэгорыя: ТЭАТРАЛЬНАЯ ВНУ


ХАРВАТЫЯ

22. Акадэмія драматычных мастацтваў (г. Заграб)
«Ператварэнне» (Ф. Кафка, рэж. Х. Корбар)
Катэгорыя: ТЭАТРАЛЬНАЯ ВНУ


УЗБЕКІСТАН

23. Тэатр руху «Лік» (г. Ташкент)
«З глыбіні заклікаўшы да Цябе» (рэж. Л. Севасцьянава)
Катэгорыя: ПРАФЕСІЙНЫ МОЛАДЗЕВЫ



Поўная інфармацыя пра фэст

15.09.2017

Усю інфармацыю пра фэст можна знайсці ў каталогу-буклеце.

Спампаваць каталог фестывалю.

Збор заявак завершаны

08.06.2017

Сябры, паведамляем вам, што збор заявак завершаны!

#ТэатральныКуфар2017 назбіраў больш за 40 спектакляў з такіх краін, як Беларусь, Бразілія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Італія, Латвія, Марока, Мексіка, Польшча, Расія, Сербія, Туніс, Украіна, Чэхія, Чылі і Эстонія!

Чакайце вынікі да 15 чэрвеня. Захоўвайце спакой!

Працягваецца прыём заявак

16.04.2017

Афіцыйны прыём заявак на ТК'17 скончаны, аднак, улічваючы шматлікія просьбы патэнцыйных удзельнікаў, мы ідзем на саступкі і БУДЗЬМА ПРЫМАЦЬ ЗАЯЎКІ да 31 МАЯ, але просім вас папярэдзіць нас электронным лістом пра сваё жаданне ўдзельнічаць!

Усім, хто падаў заяўку ў тэрмін, мы адкажам прыярытэтным чынам!

Спампаваць абноўленае інфармацыйны ліст і заяўку да ўдзелу..

XІV-ты "Тэатральны куфар" адбудзецца 20 - 28 верасня 2017 г.

01.04.2017

Свята пад назвай XІV-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" адбудзецца 20 - 28 верасня 2017 г. у горадзе Мінску.

Фестываль "Тэатральны куфар" - гэта:
- адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў;
- адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе;
- транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету.

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у Фестывалі і ўнесці сваё ўкладанне ў міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю.

Спампаваць інфармацыйны ліст.

Змены ў праграме

27.11.2016

У сувязі з хваробай галоўнай актрысы АДМЕНЕНЫ спектакль «Дарагі Бог!» МОСТ (Масква, Расія). На гэты ж час - 28 лістапада ў 19:00 у ДК Прафсаюзаў – ПЕРАНЕСЕНЫ спектакль «Вечны пакутнік» (Ізраіль) (з 28 лістапада ў 21:00 з Ліцэя БДУ).

Па квітках, набытых на маскоўскі спектакль, можна прайсці на спектакль «Вечны пакутнік» (Ізраіль).

ПА ПЫТАННЯХ вяртання звяртацца ў Bileti.by!

Просім прабачэння за нязручнасць!

Абвешчаны спіс ўдзельнікаў фестывалю-2016

08.07.2016

Паважаныя сябры, вялікі дзякуй за вашыя заяўкі! Шкада, што ўсіх запрасіць да ўдзелу мы не можам. Віншуем шчасліўчыкаў, спіс якіх дадзены ніжэй!

КОНКУРСНЫ СКЛАД УДЗЕЛЬНІКАЎ:

1. БЕЛАРУСЬ (Мінск).Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі БГАМ. «Таямнічае начное забойства сабакі» (М.Хэдан, рэж. Андрэй Саўчанка)
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Капрадукцыя тэатра дзяцей «Ронд» і тэтра танца «Менада». «Крылы Дзюймовачкі» (аўтар і рэжысёр Ірына Маркава)
3. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр-студыя «7 паверх» БДУКМ. «А заўтра была вайна» (Б.Васільеў, рэж. Таццяна Еўтух)
4. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Дзіцячы тэатр-студыя «Зялёны яблык». «Малеча Гном» (Т.Ламонова, рэж. Мікалай Лявончык)
5. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Дзіцячы інклюзіўны тэатр «Радасць». «Маленькі прынц» (А. дэ Сэнт-Экзюперы, рэж. Аляксандр Ждановіч)
6. БЕЛАРУСЬ (Гомель). Тэатральная майстэрня «Сляды». «Самая прыгожая жанчына ў горадзе» (па матывах Ч.Букоўскі, рэж. Аляксандр Курц)
7. БЕЛАРУСЬ (Салігорск). Дзіцячы тэатр «Чамадан» Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў. «Падарожжа блакітнай стралы» (Дж.Радары, рэж. Вольга Смалюгова)
8. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр «Панацэя» БДМУ.«Пазапалярная праўда» (Ю.Клаўдзіеў, рэж. Віктар Мароз)
9. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Эксперыментальны тэатр «Галава-Нага» Інстытута журналістыкі БДУ. «Мова Х» (В. Морт, рэж. Аляксей Стрэльнікаў)
10. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр-студыя «На філфаку» БДУ. «Патрабуецца мадэль» (аўтар і рэжысёр Кацярына Тананайка)
11. ІЗРАІЛЬ (г.Беэр-Шэва). Тэатральная група акцёрскай школы «Гудман». «Вечны плакальшчык» (Х.Левін, рэж. Яір Шэрман)
12. ІСПАНІЯ-ЧЫЛІ. Капрадукцыя тэатраў «Ayeklauwn» і «Teatro Atomico». «Птушыная мудрасць» (Калектыўная творчасць, рэж. Іван Рохас)
13. ІТАЛІЯ (Рым). «Teatro delle Ombre». «Гамлет» (У.Шэкспір, рэж. Даніэле Скатына)
14. ІРАН (г.Тэгеран). Тэатральная група «Sokoot». «Шэкспір, каханне 2001» (па матывах «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра, рэж. Абас Агхсамі)
15. КІТАЙ (Чанша). Тэатр «Home» Хунаньскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта. «Ноч на Галактычнай чыгунцы» (К.Міядзава, рэж. Цзын Сюй)
16. ЛАТВІЯ (Рыга). Студэнцкі тэатр Ўніверсітэта Латвіі. «Грубы накід» (па матывах «Тры сястры» А.Чэхава, рэж. Сігне Нікалаева)
17. ЛІТВА (Вільнюс). Вільнюскі камерны тэатр (Моладзевая трупа). «Англійскае забойства» (С.Хэйр, рэж. Рамунас Цыцэнас)
18. МАРОКА (Касабланка). Тэатр «FUNTASIA» Нацыянальнай школы бізнесу і менеджменту. «Падарожжа 2015» (Аўтар і рэжысёр Ануар Хасані)
19. ПОЛЬШЧА (Глівіцэ). Тэатр «Remont» Сілезскага тэхнічнага ўніверсітэта. «Амок - мая дзіцячая гульня» (Т.Фрэйер, рэж. Гжэгаж Кемпінскі)
20. ПОЛЬШЧА (Познань). Тэатр «KOLEKTYW 1A». «ДЭЛЬФІН_ЯКІ_МЯНЕ_КАХАЎ» (Ш.Адамчак, рэж. Магда Шпехт)
21. РАСІЯ (Зарэчны). Дзіцячая тэатральная студыя «Арлекін» ТЮГ. «Каштанка. Казка старога шапіто» (па матывах А.П.Чэхава, рэж. Наталля Кучышкіна)
22. РАСІЯ (Масква). Тэатральная майстэрня Ігара Ясуловіча Усерасійскага дзяржаўнага ўніверсітэта кінематаграфіі. «Герман і Марта» (Л. Андрэеў, рэж. Таццяна Тарасава)
23. РАСІЯ (Масква). Маскоўскі Адкрыты студэнцкі тэатр. «Дарагі Бог!» (па матывах «Оскар і Ружовая дама» Э.-Э.Шміта, рэж. Яўген Славуцін)
24. РАСІЯ (Санкт-Пецярбург). Тэатр Свабоднай Пластыкі. «Дом Бернард Альбы» (Ф.Г.Лорка, рэж. Антон Лявонаў)
25. РАСІЯ (Саратаў). Тэатр-студыя «Калаж» Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Хто ты?» (па матывах «Аліса ў Краіне цудаў» Л.Кэрала, рэж. Марына Вайлова)
26. ХАРВАТЫЯ (Осіек). «Тэатр 054». «Маленькі прынц» (А.де Сэнт-Экзюперы, рэж. Ніса Хрватын)

УВАГА: у спісе могуць быць змены!

ЛІСТ ЧАКАННЯ:
1. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр «На балконе» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. РЫХТУЕЦЦА ПРЭМ’ЕРА!
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр-студыя «На філфаку»Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Піф-паф, ты мёртвы» (У.Мастрасімоне, рэж. Кацярына Тананайка)
3. ІРАН. Тэатральная група дзіцячага даследчага інстытута «DONYA». «Мы сабраліся тут, каб памерці» (калектыўная творчасць)
4. ІТАЛІЯ (Фоджа). Тэатр «Piccola Compagnia Impertinente» (тэатральная школа). «Мяне не хвалюе» (аўтар і рэжысёр П'ерлуіджы Бевілакуа)
5. ІТАЛІЯ (Рым). Тэатр «Bologninicosta». «Няволя» (Ал.Сіміна, рэж. Сафія Баланіні)
6. ЛАТВІЯ (Рыга). Студэнцкі тэатр Універсітэта Латвіі. «Антыгона» (Ж.Ануй, рэж. Вісвалдзіс Клінтсанс)
7. РАСІЯ (Масква). Маскоўскі драматычны тэатр «Переулок». «Запіскі вар'ята» (М.Гогаль, рэж. Юрый Зайцаў)
8. РАСІЯ (Кузбас).Тэатр «Карман» Кузбаскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. «Ч.Т.Д.» (па матывах «Смерць чыноўніка» А.П. Чэхава, «Шынель» М.В.Гогаля, «Маленькі прынц» А. дэ Сэнт-Экзюперы, рэж. Юлія Лунёва)
9. СЕРБІЯ. Тэатр «ПАБ - склониште у театру». «Ліст кахання» (К.Tрыфкавіч, рэж. Мірка Маркавіч)
10. УКРАІНА (Харкіў). Студэнцкі тэатр Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта Украіны імя. Я.Мудрага. «Гогаль. Жаніцьба. Любоў мая - Бродскі» (па матывах М.Гогаля і І.Бродскага, рэж. Аляксей Райт)

Скончаны прыём заявак

10.06.2016

Афіцыйны прыём заявак скончаны. "Тэатральны куфар" сабраў больш за 50 паштовых лістоў, і зусім хутка стане вядомы спіс шчасліўчыкаў.

ХІІI-ты "Тэатральны куфар" адбудзецца 23 лістапада – 1 снежня 2016г.

29.03.2016

Свята пад назвай ХIІI-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" адбудзецца 23 лістапада – 1 снежня 2016г. у горадзе Мінску.

Фестываль "Тэатральны куфар" - гэта:
- адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў;
- адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе;
- транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету.

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у Фестывалі і ўнесці сваё ўкладанне ў міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю.

Спампаваць інфармацыйны ліст.

Праграма фестивалю

18.11.2015

А вось і доўгачаканая праграма "Тэатральнага куфара - 2015".

Паглядзець дзе, калі і якія будуць спектали можна тут.

Спампаваць праграму з сінопсісамі.

ХІI-ты "Тэатральны куфар" адбудзецца 29 лістапада – 6 снежня 2015 г.

16.12.2014

Свята пад назвай ХII-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" адбудзецца 29 лістапада – 6 снежня 2015 г. у горадзе Мінску.

Фестываль "Тэатральны куфар" - гэта:
- адзіны ў Беларусі МІЖНАРОДНЫ фестываль СТУДЭНЦКІХ тэатраў;
- адзін з самых уплывовых моладзевых тэатральных форумаў ва Усходняй Еўропе;
- транснацыянальная платформа, якая аб'ядноўвае таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету.

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у Фестывалі і ўнесці сваё ўкладанне ў міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю.

Спампаваць інфармацыйны ліст.

Вынікі "Тэатральнага куфара" 2014

29.09.2014

Вялікі дзякуй усім за ўдзел і выдатную атмасферу! Мы ўжо чакаем наступнага фестывалю і, вядома ж, віншуем пераможцаў!

Нагадваем Вам іх імёны:

ГРАН-ПРЫ атрымаў спектакль "Крэслы" тэатральнай групы "Papion" (Тэгеран, Іран)



"Лепшая актрыса" - Шэно Гхадэры (спектакль "Крэслы", Іран)
"Лепшая актрыса другога плана" - роля "Матулі" (спектакль "Нясумны сад", Беларусь)
"Лепшы акцёр" - Яўген Бялоў (спектакль "Гамлет. Прынц. Peace", Расія)
"Лепшы акцёр другога плана" - Клаўдыя Фялямаш (спектакль "Рамэа і Джульета", Румынія)
"Лепшая рэжысура" - пастаноўка рэжысёра Багдана Саратэана "Рамэа і Джульета" (Румынія)
"Лепшая сцэнаграфія" - спектакль "Гамлет" (Творчая лабараторыя "Эскізы ў прасторы" Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Расія)

Прыз ад крытык-клуба "за майстэрства і ўменне адчуваць час" атрымаў спектакль "Сіратліва Захад" Моладзевага драматычнага тэатра Нацыянальнага юрыдычнага універсітэта Украіны імя. Я. Мудрага (Харкаў, Украіна).

Падрабязныя вынікі галасавання гледачоў можна паглядзець тут.

Змены ў праграме!

22.09.2014

Увага! У некаторых праграмках і афішах няправільна ўказана месца правядзення маскоўскага спектакля "Гамлет. Прынц. PEACE"! Спектакль адбудзецца СЁННЯ ў 21.00 у ЛІЦЭІ БДУ (вул. Ульянаўская, 8)!

Квіткі можна набыць у касах Ticketpro!

Прамова рэктара

18.09.2014

Паважаныя ўдзельнікі і госці Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар”!

У адзінаццаты раз Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракае прыхільнікаў тэатральнага мастацтва пад дэвізам “Традыцыі. Пошук.Эксперымент”.

Я шчыра рады, што за гэты час наш “Куфар” набыў статус прэстыжнага міжнароднага форума. Геаграфія сённяшнега фестывалю прадстаўлена тэатрамі і творчымі дзеячамі з 15 краін: ад Балканскага паўвострава да Паўднёваў Амерыкі. Гэта сапраўднае свята студэнцкай творчасці з’яўляецца яскравай ілюстрацыяй таго, што маладосць і талент зробяць наш свет прыгажэй і дабрэй.

Хочацца падкрэсліць, што 2014 год – асаблівы, год Шэкспіра. Самаму знакамітаму і, мабыць, самаму загадкаваму драматургу планеты споўнілася 450 гадоў. Гісторыкі сцвярджаюць, што пры жыцці англійскага пісьменніка не было апублікавана ні адной яго работы, а даследчыкі да сённяшняга дня сумняваюцца ў аўтарстве яго п’ес і санетаў… Але гэтыя спрэчкі не перашкаджаюць папулярнасці твораў У. Шэкспіра, якія ў розных краінах і ў розныя часы ідуць з аншлагам!

У афішы фестывалю «Тэатральны куфар» з'явіліся новыя канцэптуальныя праграмы, новыя ўдзельнікі – усё прызвана падкрэсліць разнастайнасць сцэнічнай мовы і стыляў, але і ўсталяваць дыялог, зблізіць народы, наладзіць разуменне. Я ўпэўнены, што галоўная вартасць нашага фестывалю – яго накіраванасць на непрадузятае спаборніцтва і творчае яднанне.

Жадаю ўсім удзельнікам Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» творчых перамог!

Сяргей Абламейка,
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,
акадэмік.

Майстар-класы

17.09.2014

Падрабязную інфармацыю пра майстар-класы і праект Koufar-in-Motion чытаем тут.

Склад журы

16.09.2014

1.Старшыня журы – Давід Мгебяршвілі (Грузія)
Тэатральны рэжысёр, мастацкі кіраўнік Поційскага дзяржаўнага прафесійнага тэатра ім.В.Гунія, выкладчык Грузінскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэатра і кіно ім.Ш.Руставелі і Дзяржаўнага ўніверсітэта Іллі.

2.Член журы – Джон Фрыман (Вялікабрытанія)
Тэатральны рэжысёр, педагог, кіраўнік тэатра і дацэнт факультэта выканаўчых мастацтваў Фалмуцкага ўніверсітэта.

3.Член журы – Таццяна Ратабыльская (Германія)
Даследчык тэатра і сучаснага танца, тэатральны педагог, міжнародны журналіст.

4.Член журы – Марцыя Тэдэскі (Італія)
Тэатральны рэжысёр, актрыса.

5.Член журы – Нерыюс Гедмінас (Літва)
Педагог тэатра, рэжысёр, акцёр, выкладчык кафедры рэжысуры факультэта мастацтваў Клайпедскага ўніверсітэта.

6.Член журы – Таццяна Траяновіч (Беларусь)
Кіраўнік Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, тэатральны рэжысёр, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

7.Член журы – Радрыга Фішар (Бразілія)
Тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог.

Праграма фестивалю

08.09.2014

А вось і доўгачаканая праграма "Тэатральнага куфара - 2014".

Паглядзець дзе, калі і якія будуць спектали можна тут.

Спампаваць праграму ў Microsoft Office Word.

Спампаваць праграму з сінопсісамі.

Інфармацыя для журналістаў

10.09.2013

З 21 па 28 верасеня 2014 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правядзе XI-й Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар, БДУ-2014».

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 9 ВЕРАСНЯ ў 11:00 у габеленавай зале Рэктарата БДУ (вул. Бабруйская, 5А).

Акрэдытавацца можна будзе да 7 ВЕРАСНЯ.

P.S Поўны тэкст прэс-рэлізу і заяўку для акрэдытацыі журналістаў можна спампаваць ніжэй.

Прэс-реліз.

Заяўка, неабходная для акрэдытацыі журналістаў, фатографаў, крытыкаў на ФЕСТЫВАЛЬ.

Абвешчаны спіс ўдзельнікаў фестывалю-2014

20.08.2014

Паважаныя сябры, вялікі дзякуй за вашыя заяўкі! Шкада, што ўсіх запрасіць да ўдзелу мы не можам. Віншуем шчасліўчыкаў, спіс якіх дадзены ніжэй!

P.S. Ўсе тэатры размешчаны ў алфавітным парадку!

КОНКУРСНЫ СКЛАД УДЗЕЛЬНІКАЎ:

1. Албанія (Тырана). Студэнцкі тэатр універсітэта мастацтваў
2. БЕЛАРУСЬ (Барысаў). Узорны тэатр-студыя «Трыюмф»
3. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Студэнцкі тэатр універсітэта мастацтваў
4. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр-студыя «7 паверх» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
5. ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ (Манчэстэр). Студэнцкі тэатр тэатральнай школы Ардэн
6. ІРАН (Тэгеран). Тэатральная група «Papion»
7. ПОЛЬШЧА (Шчэцін). Тэатр «Krzywa Scena»
8. РАСІЯ (Масква). Творчая лабараторыя «Эскізы ў прасторы» Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
9. РАСІЯ (Чэлябінск). Студыя-тэатр «Манекен» Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта
10. РУМЫНІЯ (Сібіу). Студэнцкі тэатр універсітэта ім. Лучыана Балазэ
11. УКРАІНА (Харкаў). Маладзёжны драматычны тэатр Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта Украіны імя Я.Мудрага
12. Філіпіны (Маніла). «Dulaang Filipino» каледжа святога Бенільды ўніверсітэта Дэ Ла Салі
13. Харватыя (Заграб). Акадэмія драматычных мастацтваў

УВАГА: у спісе могуць быць змены!

УДЗЕЛЬНІКІ ПАЗАКОНКУРСНАГА ШОЎ-КЕЙСА «КУФАР.BY»

1. БЕЛАРУСЬ (Гомель). Народны тэатр-студыя «Если бы…» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Эксперыментальны тэатр «Галава-Нага» Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
3. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Тэатр-лабараторыя «Insight» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
4. БЕЛАРУСЬ (Наваполацк). Заслужаны аматарскі калектыў РБ студэнцкі тэатр «АРТ» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Спектаклі праходзяць па-за конкурсам, але ў рамках фестывалю, што дазваляе ўдзельнікам гэтай праграмы нароўні з усімі «змагацца» за галоўны прыз - «Гран-Куфар», які прысуджаецца па выніках галасавання гледачоў.

ГОСЦІ ФЕСТЫВАЛЮ:

1. ГРУЗІЯ (Поці). Поцінскі дзяржаўны тэатр імя В.Гунія
2. БЕЛАРУСЬ - ІСПАНІЯ. Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі
3. БРАЗИЛІЯ (Бразіліа). Радрыга Фішэр
4. ЛІТВА (Клайпеда). LAISVASIS TEATRAS
5. ІТАЛІЯ (Рым). Teatro delle Ombre (пазаконкурс)

УВАГА: у спісе могуць быць змены!

ЗАСНАВАЛЬНІКІ ФЕСТИВАЛЮ:

1. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Народны студэнцкі музычна-драматычная тэатр-студыя «На філфаку» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск). Народны студэнцкі драматычны тэатр БДУ «На балконе»

"Куфар" сабраў больш за 50 заявак!

23.05.2014

"Тэатральны куфар" сабраў больш за 50 заявак. Цікава, што большасць з іх ніколі раней не былі на нашым фестывалі.

Зусім хутка стане вядомы спіс шчасліўчыкаў. Крышачку цярпення!

"Тэатральны куфар 2014"

18.12.2013

Фестываль пройдзе ў Мінску з 21 па 28 верасня 2014 года.

Спампаваць інфармацыйны ліст можна тут.

Прэса пра нас

28.10.2013

Глядзім і чытаем матэрыялы пра "Куфар" ў СМІ.

АРТыШОК: Міжнародны фестываль "Тэатральны куфар"

Беларусь 1

Общенациональное телевидение

TUT.BY

ART AKTIVIST

БелаПАН

Альманах "Дзверы"

Тэатральная Беларусь

NAVINY.BY

Газета "Знамя юности"

Газета "Звязда"

Дарагія сябры!

16.10.2013

мы ўдзячны вам за тое, што вы былi разам з намі на 10-м па ліку фестывалi, і спадзяемся ўбачыць вас у Мiнску альбо дзе-небудзь яшчэ ў свеце зусім хутка. Сумуем па вам!

Давайце разам глядзець фотаздымкі тут.

А ў бліжэйшы час пачнецца прыём заявак на новы фестываль! Сачыце за абнаўленнямі на нашым афіцыйным сайце, а таксама ў сацыяльных сетках: ВКонтакте
Facebook.

Галасаванне гледачоў

01.10.2013

З вынікамі галасавання гледачоў Х. Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" можна азнаёміцца тут.

Вынікі Х. Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"

30.09.2013

ГРАН-ПРЫ

"MENSCH/ЧАЛАВЕК"
"Тэатральны квадрат" (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур)
Мінск (Беларусь)

Спецпрыз:

1. Спецпрыз журы за лепшы вакальны ансамбль - Арыка до Варыка (Грузія)
2. Спецпрыз журы за выкарыстанне візуальных мастацтваў - Сырые і гордыя (Масква)
3. Спецпрыз журы за асэнсаванне гісторыі сродкамі дакументальнага тэатра – MENSH/Чалавек
4. Спецпрыз журы за невербальную камунікацыю - Гульня (Македонія)
5. Спецпрыз журы за яркае прачытанне класічнага тэксту - За чым пойдзеш, то і знойдзеш (7 паверх)

Асноўныя прызы:

1. Лепшая жаночая роля 2 плана - Ліна Акіф (Славенія)
2. Лепшая мужчынская роля 2 плана - Анатоль Нікалаенка ("Самалёт Вані Чонкіна", Томск)
3. Лепшая жаночая роля - Катрын Калма (Тарту, Эстонія)
4. Лепшая мужчынская роля - Цімон Штурбей (Славенія)
5. Лепшая сцэнаграфія - Цырк (Вільня)
6. Лепшая рэжысура - Яўген Карняг "Латэнтнаыя мужчыны"

Увага! Важная інфармацыя!

24.09.2013

ПЕРАНЕСЕНЫ спектакль "Гульня" (Македонія), які павінен адбыцца сёння, 25 верасня а 21:00 гадзіне ў ДК Прафсаюзаў!!!!!!!!!!!!!

Прамова рэктара

16.09.2013

Шаноўныя сябры!

Дзесяць гадоў назад быў пакладзены пачатак новаму культурнаму праекту БДУ - Міжнароднаму фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар».

За гэты час брэнд «Тэатральны куфар» стаў шырока вядомым, папулярным і запатрабаваным для шматлікіх гледачоў, з кожным годам аўдыторыя прыхільнікаў універсітэцкіх тэатраў пастаянна расце.

Калі дзесяць гадоў назад «Тэатральны куфар» толькі рабіў першыя самастойныя крокі ў галіне студэнцкай тэатральнай творчасці, далучэння моладзі да асноў рэжысуры і акцёрскага майстэрства, то цяпер наступіў новы этап - этап развіцця, стварэння, інтэграцыі ў сусветную культурную прастору, папулярызацыі на міжнародным узроўні з улікам нацыянальных беларускіх традыцый і менталітэту.

Не дарма ў «Тэатральнага куфара» свой крэатыўны дэвіз - "Традыцыі. Пошук. Эксперымент"!

У гэтым юбілейным фестывалі «Тэатральны куфар, БДУ-2013» прымуць удзел лепшыя студэнцкія тэатры і вядомыя тэатральныя дзеячы з 18 краін свету: Бангладэш, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Францыі, Эстоніі.

Дзякуючы вялікіму патэнцыялу і высокаму майстэрству ўдзельнікаў фестывалю публіцы будуць прадстаўлены самыя цікавыя спектаклі, якія адрозніваюцца глыбокім унутраным зместам, навізной, актуальнасцю і добрым густам.

За мінулыя 10 гадоў «Тэатральны куфар» стаў сапраўднай пляцоўкай для зацікаўленага абмеркавання розных пунктаў гледжання на жыццё і творчасць, пляцоўкай для самарэалізацыі маладых людзей у мастацтве, захавання і развіцця лепшых традыцый беларускага і сусветнага тэатра, ўстанаўлення кантактаў паміж студэнцкімі тэатрамі.

Прыемна адзначыць, што з кожным годам пад эгідай фестывалю аб'ядноўваецца ўсё больш і больш таленавітых творчых асоб, якіх звязвае моцная дружба і высакародныя маральныя пачуцці.

Я шчырае віншую ўсіх вас, дарагія сябры, з 10-годдзем фестывалю «Тэатральны куфар» і жадаю новых вялікіх творчых поспехаў, шчасця і натхнення ў справах!

Сяргей Абламейка,
Рэктар БДУ,
акадэмік.

З'явіліся спісы ўдзельнікаў фестывалю-2013

15.06.2013

Дарагія сябры, вялікі дзякуй за ўсе вашыя заяўкі! Шкада, што ўсіх запрасіць да ўдзелу мы не можам. Віншуем шчасліўчыкаў, якіх вы ўбачыце ніжэй!

P.S. Усе тэатры размешчаны ў алфавітным парадку!

Конкурсны СКЛАД УДЗЕЛЬНІКАЎ:

1. БЕЛАРУСЬ (Мінск) «7 паверх» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў)
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск) «Актуальны тэатр»
3. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у сатворчасці з «Карняг-тэатр»
4. БЕЛАРУСЬ (Мінск) «Тэатральны квадрат» (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур)
5. БЕЛАРУСЬ (Мінск) «Жывое слова» (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт им.М.Танка)
6. ГРУЗІЯ (Тбілісі) Ilia State University Theatre
7. ЛІТВА (Вільня) Drama Troupe MINIMUM of Vilnius University Theatre
8. МАКЕДОНІЯ (Скоп'е) Тэатр 007
9. РАСІЯ (Масква) Творчая лабараторыя "Эскізы ў прасторы» (Маскоўскі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў)
10. РАСІЯ (Томск) Літаратурна-мастацкі тэатр Томскага дзяржаўнага універсітэта
11. СЛАВЕНІЯ (Марыбор) Theater school Prva gimnazija Maribor
12. ЭСТОНІЯ (Тарту) Студэнцкі тэатр Універсітэта Тарту
13. ЛАТВІЯ (Рыга) Студэнцкі тэатр універсітэта Латвіі

УВАГА: у спісе магчымы змены!

УДЗЕЛЬНІКІ - госці фестывалю:

1. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Тэатр «На балконе» (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
2. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Тэатр-студыя «На філфаку» (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
3. БЕЛАРУСЬ (Брэст) «Крылы халопа»
4. БЕЛЬГІЯ (Льеж) THEATRE UNIVERSITAIRE ROYAL DE LIEGE
5. ГРУЗІЯ (Поті) Дзяржаўны драматычны тэатр імя В. Гунія
6. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Школа музычнага і тэатральнага мастацтва «К.О.Д’А»

УВАГА: у спісе магчымыя змены (у бок павелічэння :))!

Удзельнікі пазаконкурснага ШОЎ-кейса «КУФАР.BY»

Спектаклі праходзяць па-за конкурсам, але ў рамках фестывалю, што дазваляе ўдзельнікам гэтай праграмы ў поўнай меры адчуць усе любаты фестывальнага тыдня і нароўні з усімі "змагацца" за галоўны прыз - "Гран-Куфар", якая прысуджаецца па выніках галасавання гледачоў.

1. БЕЛАРУСЬ (Гомель) Народны тэатр-студыя "Калі б" (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны)
2. БЕЛАРУСЬ (Краснаполле) Народны тэатр Краснапольскага раённага цэнтра культуры
3. БЕЛАРУСЬ (Мінск) "Вішнёвы тэатр" (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
4. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Тэатр-студыя "Зеркало"
5. БЕЛАРУСЬ (Мінск) Тэатр-лабараторыя «Insight» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт)
6. БЕЛАРУСЬ (Полацк) Студэнцкі тэатр "АРТ", Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь (Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт)

Х-ты "Тэатральны куфар" адбудзецца 22-29 верасня

03.01.2013

Свята пад назвай Х-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куафар" адбудзецца с 22 па 29 верасня ў горадзе Мінску.

З задавальненнем прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у Фестывалі і ўнесці сваё ўкладанне ў міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладаемую інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення фестывалю, заяўку да ўдзелу, тэхнічную карту і іншую важную дакументацыю.

Спампаваць інфармацыйны ліст (*.doc/242Kb)