Правілы фестывалю
Фестываль праводзіцца ў Мінску з 26 верасня па 1 кастрычніка 2011 года. Групы павінны прыбыць 25 верасня і адбыць 2 кастрычніка 2011 г. Неадпаведнасць дадзеным тэрмінам неабходна папярэдне ўзгадніць з аргкамітэтам.
Удзельнікі:
- Студэнты вышэйшых навучальных устаноў і прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый і творчых аб'яднанняў. Пры гэтым перавага аддаецца універсітэцкім тэатрам.
- Колькасць удзельнікаў ад аднаго тэатральнага калектыва не павінна перавышаць 15 чалавек максімум.
- Адзін і той жа калектыў мае права ўдзельнічаць у фестывалі не больш двух разоў запар. Мінімальны неабходны перапынак складае адзін год, пасля чаго калектыў можа зноў заяўляць пра ўдзел на агульных падставах.
Заяўка:
- Заяўка да ўдзелу ў фестывалі прымаецца да 1 чэрвеня 2011 года. Калектывам, якія даслалі заяўку пазней пазначанага тэрміна, можа быць адмоўлена ў разглядзе дакументаў. Наступныя абавязковыя матэрыялы падаюцца разам з заяўкай (эл.пошта/CD/DVD):
- Поўны запіс спектакля, прадстаўленага да ўдзелу ў фестывалі, нават калі арганізатары бачылі яго раней;
- высокаякасныя актуальныя фотаздымкі спектакля;
- біяграфія калектыва, у якой утрымоўваецца важнейшая інфармацыя пра артыстычныя дасягненні;
- тэхнічная карта па форме;
- дамова аб удзеле ў фестывалі.
Адбор да ўдзелу:
- Артыстычны камітэт, сфарміраваны арганізатарамі фестывалю, ажжыццяўляе адбор удзельнікаў на аснове пададзеных матэрыялаў. Пры гэтым прыярытэтным крытэрам з'яўляецца мастацкая каштоўнасць працы.
- Прынятыя да ўдзелу калектывы абвяшчаюцца адразу жа і не пазней 1 ліпеня 2011 года.
Фінансавыя ўмовы:
- Для іншагародніх і замежных груп арганізатары пакрываюць асноўныя выдаткі па знаходжанні падчас фестывалю (пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах падвышанай камфортнасці, харчаванне, трансфер па прыездзе і адбыцці, а таксама неабходныя лакальныя транспартныя перасоўванні).
- Мінскія тэатры ўдзельнічаюць у фестывалі без аплаты ўнёску (харчаванне і пражыванне не падаецца).
- Беларускія іншагароднія тэатры аплачваюць праезд у абодва бакі, унёсак у памеры 30 Еўра не пазней 10 верасня 2011г. у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.
- Замежныя тэатры аплачваюць: міжнародны праезд у абодва бакі; медыцынскую страхоўку; унёсак у памеры 30 Еўра за кожнага ўдзельніка дэлегацыі па прыбыцці на фестываль (на працягу першых 24 гадзін) у аддзяленні любога банка ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.
- Ад аплаты рэгістрацыйнага ўнёску вызваляюцца:
- Тэатры-заснавальнікі фестывалю;
- Тэатр-уладальнік Гран-пры ("Прыз Гледачовых сімпатый") папярэдняга фестывалю;
- Мінскія тэатры;
- Гасцявыя прафесійныя калектывы.
- Прынятыя калектывы павінны падаць не пазней 15 жніўня 2011 г.:
- спіс удзельнікаў у электронным выглядзе, у фармаце: імя і прозвішча ў беларускай і лацінскай транскрыпцыі/пол/дата нараджэння/нумар пашпарта/функцыя ў калектыве;
- інфармацыю пра прыбыццё/адбыццё: дата і час, транспартны сродак і г.д.
- Групам, якім патрабуецца ВІЗА для ўезду ў Беларусь, варта самастойна падрыхтаваць усю злучаную дакументацыю і пераканацца, што падалі неабходную арганізатарам інфармацыю загадзя і не пазней 15 жніўня! Фестываль аказвае візавую падтрымку шляхам афіцыйнага ліста ў адпаведнае Беларускае Консульства з запытам пра бясплатную візу. У выпадку адмовы ці не ўяўляльнай магчымасці, групе неабходна аплаціць візавую мыту.
- Прадстаўнік фестывалю сустракае групу па прыездзе ў аэрапорт, на чыгуначны ці аўтобусны вакзал; суправаджае на працягу ўсяго візіту.
- Дырэктар і/ці Адміністратар групы нясе адказнасць за дысцыпліну ўдзельнікаў групы.
- Адмысловая ўвага павінна быць звернута на пунктуальнасць, паважлівыя адносіны да іншых груп і прадстаўнікоў фестывалю, а таксама на ўстрыманне ад празмернага ўжывання алкаголю і пазбяганне шуму ў начны час.
- Група нясе адказнасць за любую шкоду, нанесеную ўдзельнікамі групы, выпадковую або наўмысную, і аплачвае яе пакрыццё.
- Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.
- Гран-пры фестывалю з’яўляецца «Прыз Гледачовых сімпатый», які ўручаецца за лепшы спектакль па выніках рэйтынгава галасавання гледачоў фестывалю.
- Конкурсную праграму ацэньвае незалежнае журы прафесіяналаў па наступных асноўных намінацыях:
- «Лепшая актрыса»
- «Лепшая актрыса другога плану»
- «Лепшы акцёр»
- «Лепшы акцёр другога плану»
- «Лепшая рэжысура»
- «Лепшая сцэнаграфія»
- Колькасць і склад намінацый можа змяняцца па меркаванні журы і арганізатараў.
- Магчыма наяўнасць спецыяльных прызаў ад прадстаўнікоў прэсы, партнёраў, арганізатараў і заснавальнікаў фестывалю.
- Афіцыйныя мовы карэспандэнцыі – руская, беларуская і англійская.
Нашы рэквізіты:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 220030 г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4. Разліковы рахунак: 3632900493017 у філіяле МГД ААТ «Белінвестбанк», МФО 764, УНП 100235722
Абавязкова з пазнакай «Унёсак за ўдзел у Тэатральнам Куфары-2011» і з указаннем назваў групы і краіны.
Візіт:
Паводзіны групы:




