"Тэатральны куфар" стаў срэбным брэндам года

27.01.2012

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася 11-я цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прафесійнага конкурсу "Брэнд года-2011", дзе Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" атрымаў заслужаны срэбраны медаль у катэгорыі "Культура і мастацтва", саступіўшы толькі "Славянскаму базару".

Варта нагадаць, што БРЭНД ГОДА ў прафесійных намінацыях вызначае пераможцаў па прынцыповых стандартах Міжнароднай сістэмы EFFIE (ЗША). Па ім узнагароды могуць прысуджацца толькі пры ўмове выхаду намінантаў на пэўны ўзровень бальных ацэнак у працэнтах ад максімальна магчымага - 100%. У нашым выпадку гэта 85-70%.

З чым і віншуем Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"!

Скончыўся прыём заявак на «Тэатральны Куфар»

16.01.2012

Закончился прием заявок на "Тэатральны куфар - 2012".

Па папярэдніх падліках каля 40 тэатраў жадаюць прыняць удзел у фестывалі. Ад Егіпта да Ісландыі!

А вось тэрмін падачы заявак на IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі універсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) падоўжаны да 15 лютага.

Сочым за абнаўленнямі!

У Мінску пройдзе IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтскіх тэатраў (AITU-IUTA)

10.01.2012

IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтскіх тэатраў (AITU-IUTA) адбудзецца з 2 па 6 ліпеня 2012г у Мінску.

Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў (www.aitu-iuta.org) заснавана Ўстаноўчым кангрэсам у Льежскім універсітэце (Бельгія) у 1994 годзе з мэтай развіцця і стымулявання тэатральнага адукацыйнага і творчага працэса, тэарытычнага і практычнага даследвання на ўзроўні ўніверсітэцкай або іншай вышэйшай ступенні адукацыі. Асацыяцыя прадстаўлена на пяці кантынентах і ў больш за 50 краін. Заснаваная прадстаўнікамі і для прадстаўнікоў універсітэтаў і іншых вышэйшых устаноў, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў з’яўляецца ўнікальным форумам, на якім вучоныя, выкладчыкі і творыя людзі – тэарэтыкі і практыкі – маюць магчымасць падзяліцца адкрыццямі і абмеркаваць агульныя праблемы. Асацыяцыя прапануе платформу для абмену вопытам і паслугамі і адкрыта для ўсіх членаў тэатральнага супольнасці.

З моманту правядзення кангрэсу ў Бельгіі, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў ладзіць гэты Сусветны форум пераважна адзін раз на два гады: г. Валіфілд, Квэбэк (Канада) (1997); г. Дакар, Сенегал (1999); г. Кракаў, Польшча (2001); г. Алімпія, Грэцыя (2003); г. Урбіна, Італія (2006); г. Пуэбла, Мексіка (2008); г. Лестэр, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (2010). У 2012 годзе IX Сусветны Кангрэс, арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам, адбудзецца ў Мінску.

Правілы кангрэсу.doc

Сардэчна віншуем Вас з Новым годам і Калядамі!

23.12.2011

Прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, поспехаў, прафесійных удач, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і спакою.

IX Спецыяльны «Тэтральны куфар»

25.10.2011

9 Спецыяльны Міжнародны Фестываль Студэнцкіх Тэатраў «Тэатральны Куфар» адбудзецца 2-6 ліпеня 2012г. у рамках IX СУСВЕТНАГА КАНГРЭСА МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЎНІВЕРСІТЭЦКІХ ТЭАТРАЎ (AITU-IUTA).

Мы прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у гэтым спецыяльным выданні Фестывалю, які збярэ і прэзентуе лепшыя з найлепшых універсітэцкіх і моладзевых кампаній з усяго свету, і такім чынам унесці свой уклад у міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладзеную інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення Фестывалю, заяўку да ўдзелу і іншую важную дакументацыю. Па дадатковыя звесткі просім неадкладна звяртацца да нас асабіста альбо наведаць нашу вэб-старонку!

Правілы фестывалю .doc
Заяўка да ўдзелу .doc
Тэхнічная карта .doc
Дамова аб удзеле ў фестывале .doc

Усяго найлепшага,

Кацярына Саладуха,
Дырэктар Фестываля