Мы чакаем заяўкі да канца лютага
Нагадваем, што час падачы заявак на IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі універсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) абмежаваны. Вашы заяўкі да 500 слоў на 20-хв даклад, на 60-хв прэзентацыю або 120-хв майстар-клас, а таксама кароткія біяграфіі мы чакаем да канца лютага на k_saladukha@yahoo.com!
Варта паспяшацца! Месцаў для ўдзельнікаў Кангрэсу засталося зусім няшмат!
Павялічаны тэрмін падачы заявак
IX Сусветны Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтскіх тэатраў: 2-6 ліпеня 2012
Павялічаны тэрмін падачы заявак на IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі універсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) да 15 лютага 2012 года.
Запрашаем практыкаў і тэарэтыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, творцаў і навуковых дзеячаў, рэжысёраў і акцёраў падаць заяўку да 500 слоў на 20-хв даклад, на прэзентацыю або майстар-клас, а таксама кароткую біяграфію не больш за 75 слоў на k_saladukha@yahoo.com да 15 лютага 2012! За дадатковымі звесткамі звяртайцеся да нас наўпрост і наведайце нашу вэб-старонку: www.theatre-fest.bsu.by
«Правiлы Кангрэсу»
(*.doc, 74kb)
“Традыцыі, даследванне, эксперыментаванне:
Асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатру”
Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў (www.aitu-iuta.org) заснавана Ўстаноўчым кангрэсам у Льежскім універсітэце (Бельгія) у 1994 годзе з мэтай развіцця і стымулявання тэатральнага адукацыйнага і творчага працэса, тэарытычнага і практычнага даследвання на ўзроўні ўніверсітэцкай або іншай вышэйшай ступенні адукацыі. Асацыяцыя прадстаўлена на пяці кантынентах і ў больш за 50 краін.
Заснаваная прадстаўнікамі і для прадстаўнікоў універсітэтаў і іншых вышэйшых устаноў, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў з’яўляецца ўнікальным форумам, на якім вучоныя, выкладчыкі і творыя людзі – тэарэтыкі і практыкі – маюць магчымасць падзяліцца адкрыццямі і абмеркаваць агульныя праблемы. Асацыяцыя прапануе платформу для абмену вопытам і паслугамі і адкрыта для ўсіх членаў тэатральнага супольнасці.
З моманту правядзення кангрэсу ў Бельгіі, Міжнародная асацыяцыя ўніверсітэцкіх тэатраў ладзіць гэты Сусветны форум пераважна адзін раз на два гады: г. Валіфілд, Квэбэк (Канада) (1997); г. Дакар, Сенегал (1999); г. Кракаў, Польшча (2001); г. Алімпія, Грэцыя (2003); г. Урбіна, Італія (2006); г. Пуэбла, Мексіка (2008); г. Лестэр, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (2010). У 2012 годзе IX Сусветны Кангрэс, арганізаваны Беларускім дзяржаўным універсітэтам, адбудзецца ў Мінску.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – вядучы навуковы, адукацыйны, інавацыйны і культурны цэнтр Рэспублікі Беларусь. Патэнцыял універсітэта заснаваны на лепшым нацыянальным і міжнародным вопыце ў адпаведнасці з інтэлектуальнымі, культурнымі і сацыяльнымі інтарэсамі асобы, грамадства і дзяржавы і садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны.
На працягу васьмі гадоў універсітэт арганізоўвае Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар», які прызнаны экспертамі адным з вядучых сярод падобных фестываляў ва еўрапейскіх і постсавецкіх краінах. Фестываль дэманструе лепшыя мастацкія дасягненні ва ўніверсітэцкіх і моладзевых тэатрах. Разнастайнасць яго нацыянальнасцяў і практык прапануе магчымасць ўмацавання творчых абменаў і культурнага ўзаемаразумення ва ўсім свеце.
З задавальненнем мы прапануем Вам прыняць удзел у IX Сусветным Кангрэсе і ўнесці свой уклад у міжнародны тэатральны рух! Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладзеную інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення Кангрэсу, заяўку да ўдзелу і іншую важную дакументацыю. Па дадатковыя звесткі просім неадкладна звяртацца да нас асабіста альбо наведаць нашу вэб-старонку: http://www.theatre-fest.bsu.by/aitu/index_by.html
Кацярына Саладуха,
Дырэктар IX Сусветнага Кангрэса Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA)
Ад імя арганізацыйнага камітэта IX Сусветнага Кангрэса
Зам.начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ
Дырэктар Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэтральны Куфар»
Член выканаўчага камітэта Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA)
k_saladukha@yahoo.com
Т/ф:+375172095469


