Падарожжа

ГОРАД МІНСК


Дзякуючы геаграфічнаму размяшчэнню ў цэнтры Еўропы, на легендарным шляху з варагаў у грэкі, горад Мінск на працягу ўсёй сваёй гісторыі з'яўляўся найважнейшым цэнтрам навукі і мастацтва, гандлю і рамесніцтва. Заснаваны ў 1067 г., горад атрымаў Магдэбургскае права у 1499 г. За сваю гісторыю Мінск не раз уваходзіў у тыя ці іншыя дзяржаўныя фарміраванні, што абумовіла сфармаванае тут унікальнае і заўсёды талерантнае змешванне народнасцяў і культур - частка Вялікага княства Літоўскага ў 1326г., сталіца Мінскага ваяводства ў Польска-літоўскім Саюзе з 1569г., далучэнне да Расіі ў выніку Другога падзелу Польшчы ў 1793г., сталіца Беларускай ССР у 1919 г. і з 1991г. сталіца Рэспублікі Беларусь.

Сучасны Мінск – дынамічны еўрапейскі горад, які развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі, з насельніцтвам каля 1,8 мільёна жыхароў; жывы вобраз яго культуры складаюць яркія вуліцы, шырокія праспекты, гістарычная і пасляваенная архітэктура і, безумоўна, жыхары, бязмежная дабрыня і ветлівасць якіх робяць кожнага госця жаданым!



ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЯЗДЖАЮЧЫХ


Удзельнікі Кангрэсу павінны падаць не пазней 15 красавіка 2012 года:

Удзельнікам, якія маюць патрэбу ў візе для ўезду ў Беларусь, варта самастойна даведацца пра неабходную інфармацыю, падрыхтаваць усю звязаную дакументацыю і паведаміць арганізатарам загадзя і не пазней за 15 красавіка 2012 года!

Кангрэс аказвае візавую падтрымку і выкарыстоўвае прадастаўленыя пашпартныя дадзеныя для адпраўкі афіцыйнага ліста ў адпаведнае Беларускае Консульства.

Прадстаўнік Кангрэсу сустракае ўдзельнікаў па прыбыцці ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале і суправаджае на працягу ўсяго візіту.




Відэа Мінска