Кангрэс-12

МЕСЦА І ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ

ТЭМА


“Традыцыі; даследванне; экспрерыментаванне: асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатра”

У свеце тэатра ўвогулле і ва ўніверсітэцкім, у прыватнасці, адзначаецца ўсвядомленае аднаўленне цікавасці да культурных, антрапалагічных і нават непасрэдна тэатральных традыцый. Мы лічым, што гэты рух, які назіраецца ў шматлікіх краінах усяго свету, выходзіць за межы добра вядомых механізмаў пабудовы ідэнтычнасці і супраціўлення стандартызацыі дзейнасці, якія стымулююцца каланіялізмам і глабалізацыяй.

У тэатры мы сапраўды перажываем зусім новы перыяд, які характарызуецца:

Вяртанне да традыцыі ў такім кантэксце можа азначаць інстынкт самазахавання, жаданне ўтрымацца ў свеце, які радыкальна змяняецца і таму выклікае асцярогу, але таксама можа быць успрынята як прылада трансфармацыі і змены, дзе мадыфікаваная традыцыя спрыяе абнаўленню існуючай тэатральнай сцэны. У дадатак да пераазначэнне адносін паміж сучасным і мінулым, лакальным і глабальным, такі ўзрастаючы і дынамічны падыход да выкарыстання традыцыі адкрывае дзеячам тэатра, і ўніверсітэцкага тэатра ў асаблівасці, новыя формы выказвання, новыя спосабы ўвасаблення, новыя тэмы і новыя драматычныя персанажы. Такім чынам, жадаючы стымуляваць удзельнікаў да даследавання тэмы традыцыі з пункту гледжання калектыўнага або індывідуальнага стварэння ідэнтычнасці, мы хацелі б пашырыць кола разважанняў аб гэтых новых формах і аб функцыях традыцыі ў сучасным тэатры, і якія можна пабачыць ў значнай ступені ў універсітэцкім тэатры.

Мы прапаноўваем тры сферы ўвагі для навуковых прац. Прапановы дакладаў, безумоўна, павінны ўключаць гістарычны план, але могуць быць сканцэнтраваны і на ролі новых тэхналогій у дадзеным працэсе абнаўлення:

Сфера ўвагі 1: Эксперыментуючы з традыцыямі

Дадзеная сфера прысвечана даследаванню пастановак і творчых працэсаў, у якіх незвычайным чынам выкарыстоўваюць традыцыі, культурныя альбо тэатральныя.

Сфера ўвагі 2: Прадстаўляючы традыцыі

Дадзеная сфера тычыцца мастацкіх пастановак і працэсаў, арыентаваных на публіку, якая цалкам альбо часткова не знаёмая з пэўнымі традыцыямі. Якім чынам ажыццяўляюцца дадзеныя рэпрэзентацыі традыцыі і якую ролю ў іх граюць новыя тэхналогіі?

Сфера ўвагі 3: Выкарыстоўваючы традыцыі як форму супраціву

Дадзеная сфера даследуе выкарыстанне традыцыі як спосабу пабудовы ідэнтычнасці і супраціўлення пагрозам асіміляцыі, такі як стандартызацыя практык і культур, у вызначаных супольнасцях.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Праграма Кангрэсу складаецца з навуковых, адукацыйных і культурных мерапрыемстваў:

пленарныя паседжанні, секцыйныя даклады, майстар-класы, дыскусіі ў фармаце «Open Space», экскурсіі, Кангрэс-клуб і спецыяльны выпуск 9-га Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар» ў вячэрні час.

Усе асноўныя месцы правядзення мерапрыемстваў Кангрэсу размяшчаюцца ў цэнтры горада на пешым адлегласці адзін ад аднаго.

АФІЦЫЙНЫЯ МОВЫ КАНГРЭСУ

НАВУКОВЫ КАМІТЭТ КАНГРЭСУ

Дадзены камітэт складаецца з вядучых прадстаўнікоў тэатральнай навукі і педагогікі, абіраецца выканаўчым камітэтам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (AITU-IUTA) і нясе адказнасць за навуковую арганізацыю мерапрыемстваў Кангрэсу (адбор дакладаў да ўдзелу ў Кангрэсе, публікацыя).

Члены Навуковага камітэта IX Сусветнага Кангрэса AITU-IUTA:

ФІНАНСАВЫЯ УМОВЫ


УНЁСАК ЗА ЎДЗЕЛ У КАНГРЭСЕ


ВАРЫЯНТЫ ПРАЖЫВАННЯ

Па жаданні, пражыванне можа быць арганізавана ў 3 -, 4 - ці 5-зоркавых гатэлях г. Мінска, якія прапануюць зніжаныя расцэнкі для ўдзельнікаў Кангрэсу. Пражыванне павінна браніравацца арганізатарамі і аплачвацца ўдзельнікамі па прыбыцці. Больш падрабязная інфармацыя будзе даступная на вэб-старонцы Кангрэсу у снежні 2011г.

ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЯЗДЖАЮЧЫХ

Удзельнікі Кангрэсу павінны падаць не пазней 15 красавіка 2012 года:

Удзельнікам, якія маюць патрэбу ў візе для ўезду ў Беларусь, варта самастойна даведацца пра неабходную інфармацыю, падрыхтаваць усю звязаную дакументацыю і паведаміць арганізатарам загадзя і не пазней за 15 красавіка 2012 года!

c. Кангрэс аказвае візавую падтрымку і выкарыстоўвае прадастаўленыя пашпартныя дадзеныя для адпраўкі афіцыйнага ліста ў адпаведнае Беларускае Консульства.

Прадстаўнік Кангрэсу сустракае ўдзельнікаў па прыбыцці ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале і суправаджае на працягу ўсяго візіту.


КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Упраўленне па справах культуры БДУ
пр. Незалежнасці, 4-211, 220030 Мінск, БЕЛАРУСЬ
Т/Ф: +375 17 2095469
Вэб-сайты: http://www.theatre-fest.bsu.by // www.aitu-iuta.org
Кантактная асоба: Кацярына Саладуха
Маб.: +375 29 6116776 / E-mail: k_saladukha@yahoo.com / Skype: katsiaryna.saladukha

Спампаваць
«Правiлы Кангрэсу»
(*.doc, 74kb)