IX Сусветны Кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтскіх тэатраў: 2-6 ліпеня 2012


Паведамляем Вам, что IX Сусветны кангрэс Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтскіх тэатраў (AITU-IUTA) адбудзецца з 2 па 6 ліпеня 2012г.

Нагадваем Вам, што тэрмін падачы заяўкі на любы тып удзелу - 15 студзеня 2012г.

Шчыра спадзяемся на Ваша разуменне і чакаем з нецярпеннем ў Мінску-2012,
Арганізацыйны камітэт

Спампаваць
«Правiлы Кангрэсу»
(*.doc, 74kb)

Паважаныя сябры,
Мы рады паведаміць Вам пра правядзенне

9 Спецыяльнага выдання Міжнароднага Фестывалю Студэнцкіх Тэатраў «Тэатральны Куфар»,

якое адбудзецца ў рамках IX СУСВЕТНАГА КАНГРЭСА МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ЎНІВЕРСІТЭЦКІХ ТЭАТРАЎ (AITU-IUTA) г. Мінск, Беларусь, 25 – 29 чэрвеня 2012г.

пад агульнай тэмай “Традыцыі, даследванне, эксперыментаванне: Асноўныя элементы сучаснага ўніверсітэцкага тэатру”

На працягу васьмі гадоў Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар», які прызнаны экспертамі адным з вядучых сярод падобных фестываляў ва еўрапейскіх і постсавецкіх краінах, дэманструе лепшыя мастацкія дасягненні ва ўніверсітэцкіх і моладзевых тэатрах. Разнастайнасць яго нацыянальнасцяў і практык прапануе магчымасць ўмацавання творчых абменаў і культурнага ўзаемаразумення ва ўсім свеце.

З задавальненнем мы прапануем Вашаму тэатру прыняць удзел у гэтым спецыяльным выданні Фестывалю, які збярэ і прэзентуе лепшыя з найлепшых універсітэцкіх і моладзевых кампаній з усяго свету, і такім чынам унесці свой уклад у міжнародны моладзевы тэатральны рух!

Калі ласка, звярніце ўвагу на прыкладзеную інфармацыю, якая змяшчае правілы правядзення Фестывалю, заяўку да ўдзелу і іншую важную дакументацыю.

Па дадатковыя звесткі просім неадкладна звяртацца да нас асабіста альбо наведаць нашу вэб-старонку!

Мы спадзяемся бачыць Ваш калектыў сярод нашых удзельнікаў!

Усяго добрага,

Кацярына Саладуха,
Дырэктар Фестывалю